28 студзеня ў Бостане (ЗША) у сваім доме на 91-м годзе жыцця памёр галоўны тэарэтык «каляровых рэвалюцый», ідэолаг негвалтоўнай барацьбы з аўтарытарнымі рэжымамі, Джын Шарп, паведамляе Associated Press.
Джын Шарп. Фота — Accociated Press
У маладосці Шарп правёў 9 месяцаў у зняволенні за грамадзянскае непадпарадкаванне вайсковаму прызыву падчас Карэйскай вайны. У сваёй тэарэтычнай і паліттэхналагічнай дзейнасці Шарп вывучыў вопыт пратэстных дзеянняў і рэвалюцыйнай барацьбы на працягу XIX і XX стагоддзя, вылучыў агульныя метады негвалтоўных пратэстных дзеянняў і адаптаваў іх пад сучасныя рэаліі.
Пік папулярнасці яго ідэй прыйшоўся на 90-е і першую палову нулявых, калі кнігі і рэкамендацыі Шарпа паслужылі метадычным кіраўніцтвам да дзеяння па негвалтоўным рэвалюцыям у Сербіі, Украіне, Грузіі і г.д.
Таксама ў амерыканскай прэсе выказвалася меркаванне, што Шарп мог быць ідэйным бацькам арабскай вясны.