Полацкая княжна Рагнеда, дачка першага летапіснага князя полацкага Рагвалода, — вядомая постаць у гісторыі Беларусі. Яе імя, як і імя бацькі — скандынаўскага паходжання. Як і кіеўскіх князёў Ігара, Вольгі, Алега.
Цікава, але ў адной толькі Ісландыі жыве як мінімум чатыры Рагнеды Рагвалодаўны. Калі ў пошуку фэйсбуку ўвесці імя Ragnheiður Rögnvaldsdóttir, у выніках мы можам знайсці чатыры жанчыны. І гэта не так і мала, калі ўлічыць, што насельніцтва Ісландыі ўсяго складае каля 325 тысяч чалавек.
Справа ў тым, што ў Ісландыі прозвішчы адсутнічаюць, іх традыцыйна замяняе імя па бацьку (ці па маці). Таму Ragnheiður (Рагнеда) у дадзеным выпадку гэта імя, а Rögnvaldsdóttir (Рагвалодаўна) — гэта імя па бацьку.
Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сёйдаркроўкюр.
Рагнеда Рагвалодаўна з горада Сіглуфіёрдур.
Не дзіўна, што гэтае імя захавалася менавіта ў Ісландыі, таму што ісландская мова з’яўляецца з усіх скандынаўскіх найбольш архаічнай, якая захавала ў сабе амаль усе старажытныя моўныя рысы.
Імя Рагнеда (Ragnheiður) паходзіць ад старажытнагерманскіх слоў «regin» (рада) і «hildr» (бітва) і перакладаецца як «дарадца ў бітве».
А імя Рагвалод (Rögnvaldur) паходзіць ад слоў «regin» (рада) і «valdur» (моцны ўладар). Цікава, што імя «Раналда» вядомага партугальскага і бразільскага футбалістаў з'яўляецца партугальскай формай скандынаўскага Rögnvaldur.
Рагнеда спрабуе забіць свайго мужа, кіеўскага князя Уладзіміра, ілюстрацыя Ганны Раманоўскай