Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім выступе перад амерыканскім кангрэсам з прамовай «Аб становішчы краіны» пракаментаваў адмену ўказу былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб закрыцці турмы Гуантанама.

«Я толькі што падпісаў загад, які патрабуе ад міністра абароны ЗША Джэймса Мэціса перагледзець нашу палітыку ў вобласці ваенных затрыманняў і пакідае адкрытай турму на базе Гуантанама. Я прашу кангрэс забяспечыць, каб у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» і «Аль-Каідай» у нас заставаліся ўсе неабходныя прылады для затрымання тэрарыстаў, дзе б мы не злавілі», — сказаў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што ЗША «бесталкова адпускалі сотні небяспечных тэрарыстаў толькі для таго, каб сустрэцца з імі зноў на полі бою, уключаючы лідара ІД аль-Багдадзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0