Глеб Лабадзенка паведаміў у сваім фэйсбуку, што за пяць дзён сабралі грошы на мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Прычым віцебская фірма «Рубікон», што займаецца вытворчасцю лекаў, дала 68% сродкаў.

«Калядны цуд! Пяць дзён таму на адкрыцці дошкі Рыгору Барадуліну было абвешчана пра збор сродкаў на дошку Васілю Быкаву — на дом у Мінску, дзе пісьменнік пражыў больш за 20 год. За гэтыя 5 дзён людзі сабралі 32% (!) неабходных сродкаў, самую істотную суму ўнёс спадар Ігар Жабароўскі. А ўчора на сувязь выйшла віцебская фірма «Рубікон», якая займаецца вытворчасцю лекавых сродкаў. Дырэктар, спадар Віктар Фарбер, выказаў гатоўнасць аплаціць усю суму, якой не хапае. А ўжо сёння яны даслалі дамову ахвяравання, дзе значылася якраз тая сума! Такім чынам, фірма «Рубікон» пакрыла 68% неабходных сродкаў, рэшту сабралі людзі (ахвяравалі 60 чалавек). Вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся! Нізкі паклон кіраўніцтву прадпрыемства «Рубікон»!, — напісаў Глеб Лабадзенка. —

Такім чынам, збор сродкаў на памятную дошку Васілю Быкаву завершаны, цяпер пачынаецца працэдура ўзгаднення і ўласна стварэння дошкі. Справы гэта няхуткія, але, спадзяюся, да канца 2018 года ўсё зробім!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0