Амбасада ЗША ў Менску паведаміла на сваім сайце аб чарговым пашырэнні візавых паслуг у Беларусі. Пачынаючы ад 9 студзеня 2018 года, Пасольства будзе прымаць заявы ад рэзідэнтаў Беларусі на візы наступных катэгорый: A, C1 / D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R.

Тым не менш, узроставае абмежаванне для асоб, якія звяртаюцца па візы класа B1/B2 (турызм/бізнэс), застаецца ў сіле. На дадзены момант у Мінску па візы класа B1/B2 могуць звярнуцца толькі рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 50 гадоў і старэйшыя.

«Мы працуем над пашырэннем магчымасцяў консульскага аддзела і спадзяемся ў найбліжэйшай будучыні яшчэ больш пашырыць нашы візавыя паслугі», — запэўніваюць у ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0