Лідар Кубы Рауль Кастра пацвердзіў, што пакіне сваю пасаду 19 красавіка 2018 года. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі народнай улады.

«Калі 19 красавіка будзе сфармаваны новы склад Нацыянальнай асамблеі народнай улады, мой другі і апошні тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы і ўрада будзе завершаны. У Кубы будзе новы старшыня», - сказаў ён.

Рауль Кастра афіцыйна ўзначальвае Кубу з 2008 года, да гэтага пасаду кіраўніка краіны займаў яго брат Фідэль. Рауль на працягу 30 гадоў быў першым віцэ-прэзідэнтам.

Найбольш імаверным пераемнікам з'яўляецца першы віцэ-прэзідэнт, 52-гадовы Мігель Дыяс-Канэль. Раней ён займаў пасаду міністра адукацыі Кубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0