Афіцыйнае адкрыццё завода па вытворчасці аўтамабіляў Geely, якое некалькі разоў пераносілася, адбудзецца заўтра, 17 лістапада, паведамляе Tut.by Завод павінен быў адкрыцца яшчэ 1 студзеня. У ліпені нават пачалі выпускаць пробныя партыі, але ўрачыстае адкрыццё з разразаннем стужачкі перанеслі на канец года.

Першыя асобнікі аўтамабіляў Geely, паводле словаў міністра прамысловасці Віталя Воўка, могуць з'явіцца ў продажы ўжо ў лістападзе.

На першым этапе з канвеера будуць з'язджаць 60 тысяч аўтамабіляў у год з перспектывай павелічэння магутнасцяў да 120 тысяч. Завод будзе вырабляць аўтамабілі Geely ў асноўным для расейскага рынку. На новым заводзе «БелДжы» будуць выпускаць два красоверы Geely — NL 3 і NL 4, і кампактны седан. Як мяркуецца, першым з канвеера новага прадпрыемства сыдзе флагманскі кросовер Geely Atlas.

Geely Atlas

Geely Atlas

Да гэтага прадпрыемства «БелДжы» займалася так званай адвёрткавай зборкай аўтамабіляў Geely. У мінулым годзе на плошчах завода «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве было выраблена каля 5 тысяч машын. Тут збіралі седаны Geely SC7, Emgrand 7, Emgrand GT і кроссовер Emgrand X7.

Беларуска-кітайскае СЗАТ «БелДжы», якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створанае ў 2011 годзе. У лютым 2013 года на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль.

Акцыянерамі «БелДжы» з'яўляюцца ААТ «БелАЗ» (51,49%), Zhejang Jirun Automobile Co., Ltd (33,47%), СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі» (9,01%) і CITIC International Investment Limited (6,03% ). У 2015 годзе паміж Барысавам і Жодзіна пачалося будаўніцтва новай пляцоўкі па выпуску аўтамабіляў. Для рэалізацыі праекта быў выдзелены кітайскі крэдыт на 158,7 млн даляраў. Агульны ж аб'ём інвестыцый складзе 400 млн еўра.

Цэнаў новых мадэляў на сайце кампаніі пакуль няма. Найболей свежая мадэль красовера Geely Emgrand X7 NEW каштавала ў дыстрыб'ютараў ад 27 570 рублёў у базавай камплектацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?