Намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў Аляксандр Барсукоў — цяперашні кіраўнік мінскай міліцыі.
Апроч таго, у сувязі з рэарганізацыяй вызваленыя ад пасады два намеснікі міністра ўнутраных спраў. Аляксандр Кобрусеў адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне. А Віктар Дубавец застаўся начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем, аднак згубіў статус намесніка міністра.
Аляксандр Барсукоў нарадзіўся 29 красавіка 1965 года. Працуе ў міліцыі з 1985 года. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобылю, у ваенным канфлікце ў Карабаху.
У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя Фрунзэ. Інфармацыя пра вышэйшую адукацыю ў афіцыйнай біяграфіі адсутнічае.
Працаваў следчым у Хойніках і Ветцы, з сярэдзіны 1990-ых у сталічным АМАПе.
У 1999 - 2002 на кіруючых пасадах у Цэнтральным РУУС Мінска. Затым камандаваў палком патрульна-паставой службы сталічнай міліцыі, быў намеснікам начальніка УУС Міншчыны.
У сакавіку 2007 года заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС. У 2008 - 2011 гг. - першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС. З лютага па кастрычнік 2011 узначальваў Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС. У 2011-2017 — начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.
Даваў персанальныя ўказанні на затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту.