У Старым замку ў Гродне археолагі знайшлі залаты пярсцёнак, паведамляецца на сайце Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Тут і ніжэй фота: museum-grodno.by

Археолагі вывучаюць двор Старога замка перад пачаткам работ па рэканструкцыі гістарычнага аб'екта. Другі тыдзень раскопак прынёс унікальныя знаходкі. За дзень да гэтага была знойдзеная шахматная фігура, прыкладна XIV стагоддзя. Найбольш імаверна, гэта ладдзя. 25 кастрычніка археолагі знайшлі жаночы залаты пярсцёнак. У папярэдні раз залаты пярсцёнак (мужчынскі) быў знойдзены на раскопках у замку ў 1949 годзе.

Выявілі знаходкі ў пласце, які адносіцца да канца XIV — пачатку XV стагоддзя. Сярод іншых прадметаў — каваная спражка ад рэменя, тачыльны асялок, цвікі, часткі металічных вырабаў, якія таксама адносяцца да той эпохі. Раней, напрыклад, былі знойдзеныя часткі будаўнічых матэрыялаў, кераміка і манета XVII стагоддзя. Археолагі выйшлі да каменнага бруку, пад якім ужо драўляная забудова замка. Як адзначаюць спецыялісты, раскопкі дазволяць даведацца пра планіроўку замка ў розныя гады яго існавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0