«Сакатала бочачка» — гэта кніга займальных, але гістарычна праўдзівых нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны.

У большасці выпадкаў — цалкам забытым, адкінутым таталітарным дваццатым стагоддзем як «чужынскія», — кажа Алесь Белы (Кухмістр Верашчака). Ён апісаў напоі, якія стагоддзямі ўжывалі нашы продкі і якія да нас дайшлі пераважна па кнігах. Зараз жа, дзякуючы аўтару, можна пачынаць працэс іх вяртання ў шырокі ўжытак.

Якія першыя алкагольныя напоі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі? Колькі бочак на год выпіваў сярэднестатыстычны шляхціч у XV—XVII стагоддзях? Што такое «старка», «дубняк», «крупнік»? Пра гэта і не толькі раскажа аўтар падчас прэзентацыі.

Кніга Алеся Белага мае і практычную функцыю, у чым змогуць пераканацца госці прэзентацыі — для прысутных гісторык змяшае кактэйлі па старажытных рэцэптах. Паўтарыць іх з лёгкасцю можна будзе і дома. Яны, дарэчы, ёсць у кнізе.

Алесь Белы — гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук (Ph.D.). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin. Даследчык кулінарных традыцый на тэрыторыі Беларусі. Аўтар кніг «Наша страва», «Літвінская кухня». Гаспадар аграсядзібы «Марцінова Гусь».

31 кастрычніка, кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0