Барысаўскі БАТЭ перамог дома ў нямецкага «Кёльна» (мянушкі — «казлы») ў трэцім матчы групавога раўнда Лігі Еўропы з лікам 1:0. Гол на рахунку Аляксея Рыаса.
На першым месцы ў групе «Арсенал» (9 балаў), у БАТЭ і «Црвены Звезды» па 4 балы, а ў «Кёльна» ўсе паразы і 0 балаў.
Наступны матч у БАТЭ зноў з «Кёльнам», толькі цяпер у гасцях.
Барысаўскі БАТЭ працягвае ўдзел у групавым этапе Лігі Еўропы. Сённяшні супернік — «Кёльн». Нямецкую каманду называюць «казламі», бо на іх эмблеме намаляваная менавіта гэтая жывёла.
Нагадаем, у папярэдніх матчах беларускі клуб згуляў унічыю з сербскай «Црвенай Звездай» (1:1), а пасля прайграў «Арсеналу» (2:4).
Сённяшні матч — выдатная магчымасць атрымаць першую перамогу. «Кёльн» праваліў пачатак сезона. Адна нічыя і сем паразаў у чэмпіянаце Германіі — вось з такім скарбам прыехала нямецкая каманда ў Барысаў.
Букмекеры лічаць абедзве каманды — і БАТЭ, і «Кёльн» — роўнымі па класе, але аддаюць невялікую перавагу беларусам.