Вечарам 11 кастрычніка затрыманы грамадскі дзеяч Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.

Імаверна Павел будзе адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

2 кастрычніка лідар БХД судом Цэнтральнага раёна Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня ў Мінску, але тады ён не быў затрыманы. Павел выказаў меркаванне, што яго затрымаюць пазней, каб знаходзіўся на Акрэсціна 21 кастрычніка — у дзень чарговай грамадскай акцыі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0