Кадр з відэа ніжэй

Кадр з відэа ніжэй

«Знойдзены спадарожнікавыя фотаздымкі найстаражытнейшага геогліфа ў Свярдлоўскай вобласці. Самае цікавае, што гэты дзіўны помнік эпохі неаліту (я думаю, гэта блізка да праўды) раней нікім выяўлены не быў. Знаходзіцца ён усяго за 60 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад сумна знакамітага перавалу Дзятлава», — напісаў у сваім блогу даследчык Валянцін Дзегцяроў.

Паводле яго словаў, даўжыня артэфакта — каля 10 кіламетраў, шырыня прыблізна 5 кіламетраў. 

На думку даследчыка, выяўленне такіх геогліфаў пацвярджае, што тэрыторыя вакол перавала Дзятлава была святой для мансі, якія насяляюць гэтыя мясціны.

«Усе малюнкі, а іх там дзясяткі, выбітыя ў грунце, сярод тайгі. Ніякага дачынення да геалогіі або лесанарыхтоўкі яны не маюць. Старажытныя мастакі адлюстравалі нешта такое, што цяпер можна трактаваць дваяк. Аднак яны нагадваюць тое, што падобна на камету ці метэарыт. Іх там некалькі дзясяткаў. [Нагадваюць таксама] вялікую птушку, ну ці тое, што на яе, магчыма, падобна. Дзве гары, паміж якімі ёсць тое, што нагадвае вароты. Магчыма, гэта праход кудысьці. Зрэшты, я нічога не сцвярджаю, бо мы ніколі не даведаемся, што было зафіксавана на гэтых малюнках, зробленых рукамі старажытнейшага народа, які даўно ўжо адышоў у гісторыю», — адзначыў Дзегцяроў.

Містычны перавал Дзятлава атрымаў сваю назву ў памяць аб турыстычнай групе Ігара Дзятлава, якая загінула тут узімку 1959 года пры таямнічых абставінах: усе целы былі знойдзеныя замёрзлымі ў розных позах на дастаткова вялікіх адлегласцях адно ад аднаго. Прычыну смерці турыстаў тады так і не высветлілі, але вылучаюцца розыя здагадкі: ад тэхнагенных катастрофаў (такіх як моцная лавіна) да загадкава-містычных (пракляцце, нападзенне снежнага чалавека або нячыстае сілы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?