Пуцявой машынай юнаку адрэзала ногі каля станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Няшчасны выпадак адбыўся сёння прыкладна ў 14.12. Жыхар аграгарадка Лясная Баранавіцкага раёна 1999 года нараджэння быў цяжка траўмаваны пуцявой машынай у складзе цеплавоза і дзвюх платформаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек быў у навушніках і не пачуў набліжэння спецсаставу. У выніку сутыкнення хлопцу адрэзала абедзве нагі і чатыры пальцы правай рукі. Таксама ў яго дыягнаставаная закрытая чэрапна-мазгавая траўма.
У цяперашні час на месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.
Юнак вучыцца на трэцім курсе Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту.