Паўночная Карэя перамяшчае нешта «падобнае на міжкантынентальную балістычную ракету» да свайго заходняга ўзбярэжжа. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на паўднёвакарэйскія СМІ.

Перасоўванне ракеты пачалося раніцай 4 верасня, праз суткі пасля ядзернага выпрабавання. Як адзначыла крыніца, дастаўка ракеты вядзецца ноччу, каб пазбегнуць назірання.

Агенцтва сцвярджае, што на заходнім узбярэжжы КНДР размяшчаюцца аб'екты для запуску ракет.

У той жа час у паўднёвакарэйскім вайсковым ведамстве заявілі, што не могуць пацвердзіць гэтыя дадзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0