Структуры старшыні назіральнай рады Silvano Fashion Group (адзін з буйных актываў — фабрыка «Мілавіца») Томаса Тоола атрымалі кантрольную долю ў групе кампаній «Анега». Пра гэта TUT.BY распавялі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.

«Так, Томас [Тоол] летам набыў долю ў «Анегі». Навошта яму гэты актыў я не ведаю», - сказаў былы падначалены эстонскага бізнэсмэна.

Па словах іншага суразмоўцы, у заснавальніка «Анегі» Сяргея Мета паўсталі фінансавыя праблемы «пасля запуску новага завода ў Калодзішчах». У магутнасці па вытворчасці чыпсаў і снэк было інвеставана больш за 15 млн даляраў. «Ён не да канца пралічыў бізнэс-план, а тут адзін крызіс за іншым, валютныя скокі … А банк, які, груба кажучы, спансаваў будоўлю, настойліва патрабаваў пагашэння крэдыту. Мета стаў шукаць інвестара. Так паўстаў варыянт з Тоолам», - адзначыў суразмоўца. «Перамовы былі зацяжныя, але ў выніку Мета саступіў», - дадаў ён.

Сяргей Мета сёння не быў даступны для каментароў. Паўтара месяца таму ён не пацвердзіў, што саступіў долю ў кампаніі Тоолу.

Cума ўгоды «была чыста сімвалічнай, галоўнае [Мета] было разлічыцца з банкам».

Па словах знаёмага заснавальніка «Анегі», той пакуль незадаволены прыходам новага інвестара. «Сяргей спадзяваўся, што кампанія будзе праінвеставана, аднак Томас заняўся перафарматаваннем бізнэсу, звальненнем персаналу і гэтак далей», - распавёў інфармаваны суразмоўца.

Томас Тоол ўжо абзавёўся офісам у Калодзішчах. Аднак заспець яго там не ўдалося. У кампаніі «Анега» не змаглі даць аператыўны каментар.

Адзін з пастаўшчыкоў «Анегі» распавёў, што нягледзячы на прыход новага інвестара разлікі з контрагентамі не аднавіліся. Больш за тое, некаторым сказалі пачакаць да лепшых часоў, калі прадпрыемства запрацуе ў нармальным рэжыме. «Закрываць даўгі перад пастаўшчыкамі новы саўладальнік «Анегі» пакуль відавочна не плануе», - рэзюмавла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0