Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Каля 60% мінскіх школ будуць пачынаць заняткі ў 9.00, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, піша БелТА.

Па словах Міхаіла Мірончыка, педагогі гатовы працаваць па абноўленых навучальных праграмах і новаму графіку.

«Мы вызначыліся так: тыя школы, якія працуюць у адну змену, будуць пачынаць заняткі ў 9.00, тыя школы, якія займаюцца ў дзве змены, урокі пачнуць у 8.30. Калі казаць у працэнтных суадносінах, то гэта 60% да 40%», — адзначыў ён.

Цікава, што ў канцы мая той жа Мірончык на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета казаў, што ў 90% школ будуць пачынаць заняткі з 9.00. У 9:00, сцвярджалася, у 217 установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, з 8.30 — у 22, з 8.00 — у 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0