Як вядома, прахадныя балы на платную форму навучання заўсёды значна ніжэйшыя, чым за кошт дзяржаўнага бюджэту. А на некаторыя спецыяльнасці залічылі абітурыентаў з такім нізкім балам, што ўзнікае лагічнае пытанне, ці змогуць навучэнцы з такім узроўнем ведаў стаць годнымі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй. 

Напрыклад, на некаторыя спецыяльнасці Геаграфічнага факультэта БДУ, у тым ліку на настаўніка геаграфіі, прахадны бал — 99.

Вось спіс некаторых цікавых і папулярных спецыяльнасцяў і прахадных балаў на іх (платная форма атрымання адукацыі):

БДУ Лінгвакраіназнаўства 309
БДУ Міжнародныя адносіны 281
БДУ Хімія лекавых злучэнняў 288
БДУІР Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій 294
БДУІР Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання 274
БДПУ Расейская мова і літаратура 261
БДПУ Расейская мова і літаратура. Замежная мова 141
БНТУ Архітэктура  287
БНТУ Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва 170
БарДУ* Замежная мова 188
БарДУ Правазнаўства 196
БарДУ Фізічная культура 193
БДУ Геаграфія (пед. дзейнасць), геаэкалогія, космааэракартаграфія 99
БДУ Дызайн 134
БДУІР Інфакамунікацыйныя сістэмы (стандартызацыя, сертыфікацыя і кантроль параметраў) 199
БДПУ Расейская мова. Замежная мова 141
БДПУ Беларуская мова і літаратура  залічаны ўсе
БДПУ Музыкальнае мастацтва залічаны ўсе
БарДУ Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці 115

*БарДУ — Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

Як бачым, на некаторыя спецыяльнасці сталічных ВНУ прахадныя балы аказаліся нашмат ніжэйшымі, чым у звычайным беларускім райцэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?