Пропускі ў памежную зону Расіі, устаноўленую ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, для беларусаў уводзіць не плануецца, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На Федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў 3 ліпеня размешчаны праект загада Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі «Аб зацвярджэнні Правіл памежнага рэжыму», якім вызначаюцца правілы памежнага рэжыму ў памежнай зоне, у тым ліку правілы ўезду (праходу), часовага знаходжання і перамяшчэння асоб і транспартных сродкаў у памежнай зоне РФ.

«Якіх-небудзь пропускаў (спецпропускаў) для ўезду, праходу ў памежную зону Расійскай Федэрацыі, устаноўленую ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, для беларускіх грамадзян праектам гэтага загада не прадугледжваецца», — адзначылі ў ДПК.

Згодна з праектам загада «ўезд (праход) у памежную зону па дакументах, якія засведчваюць асобу, ажыццяўляецца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, што накіроўваюцца ў памежную зону, устаноўленую ўздоўж расійска-беларускага ўчастка дзяржаўнай мяжы».

Інфармацыя, распаўсюджаная рознымі крыніцамі ў інтэрнэце, аб тым, што беларусы будуць уязджаць па спецпропусках у памежную зону з боку Расіі з 1 кастрычніка, не мае пад сабой падстаў, падкрэслілі ў ведамстве. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0