Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа лічыць, што рэжым Башара Асада рыхтуе ў Сірыі новую хімічную атаку, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву прэс-сакратара прэзідэнта ЗША Шона Спайсера.

«ЗША зафіксавалі патэнцыйныя падрыхтоўкі рэжыму Асада да яшчэ аднаго нападу з ужываннем хімічнай зброі, які можа прывесці да масавай гібелі мірных жыхароў, уключаючы нявінных дзяцей. Гэтыя дзеянні падобныя тым, што праводзіліся перад атакай з ужываннем хімічнай зброі 4 красавіка 2017 года», - гаворыцца ў заяве.

У заяве таксама сказана, што «калі Асад здзейсніць яшчэ адно масавае забойства з ужываннем хімічнай зброі, ён і яго ваенныя заплацяць высокую цану».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0