На мінулым тыдні для многіх нечаканасцю стала заява Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб тым, што яны будуць дабівацца надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу культурна-гістарычнай спадчыны.

У шматлікіх інтэрв’ю гэта пацвердзілі і кіраўнік ЛДП Сяргей Гайдукевіч і ягоны намеснік Алег Гайдукевіч.

Аднак 21 чэрвеня партыя нечакана «перадумала».

«Мы здымаем з парадку дня нядаўнюю заяву партыі пра сімволіку! У сваёй заяве мы рабілі акцэнт на культурна-гістарычных пытаннях, але яго адразу ж палітызавалі, а гэта краіне не трэба, у нас хапае праблем і выклікаў, таму гэта не актуальна і не прынясе згоды ў грамадства! Займацца гэтымі пытаннямі павінны гісторыкі, культурныя дзеячы, а не палітыкі, для многіх гэта вельмі балючая тэма, звязаная з памяццю аб Вялікай айчыннай вайне.

Па-другое, партыю паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах радыкальныя палітычныя сілы, а для нас гэта непрымальна! Але мы працягнем выступаць за тое, каб аб'яднаць усё найлепшае, што было ў дарэвалюцыйнай Беларусі, БССР і цяперашняй незалежнай Беларусі! Мы перакананыя, што Беларусь — гэта не толькі БССР, але і ўся наша гісторыя ад ВКЛ да сучаснай Беларусі! Мы працягнем падтрымліваць усё, што звязана з умацаваннем незалежнасці, суверэнітэту і слаўнай гісторыі нашай краіны!» — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?