Баевікі адкрылі агонь па аўтобусе з копцкімі хрысціянамі ў Егіпце, забіўшы і параніўшы дзясяткі людзей.

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра гібель прынамсі 23 чалавек і яшчэ 25 параненых.

Інфармацыйны сайт Al-Yawm al-Sabi паведамляе, што ў выніку атакі загінулі 24 чалавекі, 16 параненыя. Сайт спасылаецца на крыніцы сярод медыкаў.

Напад на хрысціян-коптаў адбыўся ў правінцыі Эль-Мінья ў 250 км на поўдзень ад Каіра, калі аўтобус накіроўваўся ў манастыр Святога Самуіла.

Копты ў апошні час неаднаразова падвяргаліся нападам баевікоў. Адказнасць за нападу брала на сябе «Ісламская дзяржава».

У выніку двух тэрактаў, учыненых у цэрквах у Танце і Александрыі 9 красавіка, загінулі прынамсі 46 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?