Менская грамадзкасьць адзначыла 100-годзьдзе з дня сьмерці выбітнага паэта Максіма Багдановіча.
Каля помніка Максіму Багдановічу перад будынкам Вялікага тэатру опэры і балету ў Менску сабраліся літаратары, супрацоўнікі музэю Багдановіча, аматары творчасьці клясыка, школьнікі, курсанты суседняй сувораўскай вучэльні. Прысутныя ўсклалі кветкі, чыталі вершы паэта і сьпявалі песьні на ягоныя словы.
Недалёка ад гэтага месца стаяў дом сям'і Багдановічаў, у якім паэт нарадзіўся ў 1891 годзе. Памёр Максім Багдановіч 25 траўня 1917 году ў Ялце (Крым), дзе лячыўся ад сухотаў.
Прамаўляе кіраўніца музэю Багдановіча Марына Запартыка. На заднім пляне — Зьміцер Яцкевіч, дырэктар Музэю гісторыі беларускай літаратуры
Сьпявачка Тацяна Грыневіч-Матафонава
Паэт Усевалад Сцебурака
Мастак Эдуард Агуновіч