Аўтары даводзяць, што паколькі ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, то і заканадаўства мусіць быць на дзвюх мовах, а не толькі на рускай.

Ініцыятары стварэння петыцыі прапануюць:

1. Абавязаць заканадаўцаў усіх узроўняў распрацоўваць і прымаць усе нарматыўныя акты на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай. Без наяўнасці двух варыянтаў ні адзін нарматыўны акт не прымаць.

2. Усе законы і падзаконныя акты, якія ўжо існуюць, перакласці на беларускую мову. Пры гэтым статуты дакументаў павінны быць аднолькавымі.

3. Зрабіць так, каб рускі тэкст закона або падзаконнага акта не быў вызначальным — абодва тэксты мусяць быць раўнапраўнымі. У спрэчных сітуацыях прыярытэт павінен быць у беларускага варыянту, паколькі першапачаткова дзяржаўнай была менавіта беларуская мова.

* * *

Дарэчы, у студзені пад анлайн-петыцыяй з патрабаваннем даваць інфармацыю на ўсіх таварах і пра ўсе паслугі абавязкова як па-руску, так і па-беларуску, падпісалася амаль 4500 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?