Reuters.com

Reuters.com

Задэклараваны даходы двух непаўналетніх дзяцей кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў 2016 годзе выраслі амаль у 50 разоў. Гэта вынікае з параўнання дэкларацый па выніках 2016 і 2015 гадоў.

Усяго ў Кадырава 12 непаўналетніх дзяцей. У 2015 годзе двое з іх, згодна з дэкларацыі, зарабілі каля 200 тысяч рублёў кожны. Праз год двое непаўналетніх (імаверна, тыя ж самыя) задэкларавалі даход амаль у 10 мільёнаў рублёў (175 тыс. даляраў). Крыніцы даходаў не пазначаныя.

Сам Кадыраў ў 2016 годзе зарабіў амаль 11,5 мільёна рублёў (200 тыс. даляраў). У 2015 годзе яго даход складаў крыху больш за 6 мільёнаў рублёў (105 тыс. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?