У беларускіх трансплантолагаў можа з'явіцца чарговы віп-пацыент: адзін з самых вядомых сусветных бізнес-кансультантаў, 79-гадовы Іцхак Адызэс напісаў у сваім акаўнце ў Facebook, што адной з мэтаў яго паездкі ў Беларусь будзе кансультацыя аб тым, ці магчымая перасадка яму ныркі.

Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі Алег Румо не пацвердзіў, але і не абверг зварот Адызэса да мінскіх спецыялістаў.

Доктар Іцхак Калдэрона Адызэс — адзін з найвядомейшых бізнес-кансультантаў, бліскучы спецыяліст у галіне эфектыўнага кіравання. Заснавальнік Інстытута Адызэса, які ўваходзіць у топ-10 кансалтынгавых кампаній свету. 26 мая ў Мінску ён бярэ ўдзел у буйным форуме па кіраванні кампаніямі.

Адызэс — аўтар кніг-бэстсэлераў «Кіраванне жыццёвым цыклам карпарацый»; «Ідэальны кіраўнік. Чаму ім нельга стаць і што з гэтага вынікае»; «Кіраванне ў эпоху крызісу. Як захаваць ключавых людзей і кампанію ў цэлым» і інш.

У многіх краінах ёсць узроставыя абмежаванні для рэцыпіентаў донарскіх органаў. Таму, у прыватнасці, у Мінску апераваўся экс-кіраўнік Масада Меір Даган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?