Анатоль Буяльскі ў Пэкіне

Анатоль Буяльскі ў Пэкіне

У групе «А» беларусы згулялi ўжо другую сустрэчу. Калi паядынак з дзеючымi чэмпiёнкамi свету, аўстралiйкамi, унёс невялiкую долю аптымiзму — мы хоць i уступiлi 64:83, але ж зразумелi: нават з самым моцным сапернiкам можна гуляць на роўных, то ўчарашнi матч з камандай Латвii пацвердзiў нашу моц. Рознiца ў +22 мячы (79:57) — гэта не што iншае, як паказчык узроўню айчыннага жаночага баскетбола ды трэнерскага таленту i мудрасцi. Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў з галоўным трэнерам беларускай каманды адразу пасля пераможнага матчу.

— Анатоль Сяргеевіч, у другой палове матчу быў момант, калi разрыў з плюс 19 скарацiўся да плюс 8. Здавалася, што яшчэ б крыху — i...

— Ведаеце, мяне заўсёды гульня з вялiкiм адрывам пужае. Зрэшты, такiя скачкi з плюса на мiнус з камандай Латвii ў нас здаралiся. Тым не менш вельмi не хацелася, каб такiя моманты ў гульнi ўзнiкалi. Дзякуй богу, што псiхалагiчна наша каманда моцная i дзяўчаты за адносна кароткi адрэзак часу змаглi выправiць сiтуацыю.

— Маглi б правесцi аналогiю памiж папярэднiм матчам з камандай Аўстаралii i цяперашнiм з латышкамi?— Шчыра кажучы, што параўноўваць гэтыя паядынкi цяжка, бо аўстаралiйкi з’яўляюцца чэмпiёнкамi планеты, i гэтым ўсё сказана. Тым не менш адзначу, што i з iмi можна паспяхова гуляць. Каманда Латвii, безумоўна, нiжэйшая класам, чым чэмпiёнкi свету, але ж гэта не значыць, што iх можна было закiдаць шапкамi. Такога настрою ў нашых iгракоў не было i не магло быць, бо ў камандзе гуляюць прафесiяналы. Мне здаецца, што

зарукай паспяховай гульнi стала тое, што мы паспелi адаптавацца да пляцоўкi, адчуць мяч,
намацаць гульнявы рытм i рэалiзаваць гэтыя моманты на сваю карысць.

— Перамога над Латвiяй — гэта пропуск у 1/8 фiналу?

— Давайце не будзем спяшацца. Усё ж у фiнальнай частцы алiмпiйскiх Гульняў сабралiся тыя каманды, якiя могуць паказаць сябе ва ўсёй красе ў любы момант. Паглядзiце, якi ўпарты матч правялi нашы суседзi на турнiры — каманды Расii i Карэi (77:72), Карэi i Бразiлii (68:62), Расii i Латвii (62:57). Так што для таго, каб трапiць у наступны этап спаборнiцтваў, магчыма, давядзецца лiчыць i забiтыя-прапушчаныя мячы. Таму мы старалiся ў другiм матчы захаваць як мага большы адрыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?