Двухразовы алімпійскі чэмпіён па фігурным катанні Яўген Плюшчанка абвясціў аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар'еры. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Матч ТВ».

ТАСС

ТАСС

«Што тычыцца мяне, то я не паеду як спартсмен [на Алімпіяду-2018]. Я скончыў кар'еру ў спорце. Адкрываю сваю акадэмію, дзе буду працаваць у якасці трэнера. Калі мы са спартсменамі паспеем падрыхтавацца да Алімпіяды, можа быць і паеду», — сказаў Плюшчанка.

На пытанне журналіста аб тым, калі Плюшчанка прыняў гэтае рашэнне, той адказаў, што яшчэ год таму, пасля чарговай аперацыі.

«З моладдзю немагчыма цяпер спаборнічаць — мне так здаецца. Ёсць нейкая мяжа. У мяне было 15 аперацый, выступаць на пятай Алімпіядзе — складана. Я ўжо наеўся», — сказаў Плюшчанка.

Плюшчанка, адзін з самых тытулаваных расійскіх фігурыстаў, ужо аб'яўляў аб завяршэнні кар'еры. Гэта адбылося на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе. Тады яму з-за траўмы давялося зняцца з мужчынскага адзіночнага турніру перад выступам у кароткай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?