Бронзавы медаліст Алімпіяды ў Рыа Джавід Гамзатаў даў інтэрв’ю «Вячэрняму Мінску». Барэц грэка-рымскага стылю расказаў пра нюансы свайго пераезду ў Мазыр.

— На момант пераезду ўжо скончылі вучобу ў школе?

— Заставаўся яшчэ год. Не скажу, што вучыцца ў Мазырскім філіяле Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву было складана, але некаторыя нюансы былі. Напрыклад, не хадзіў на заняткі па беларускай мове. За год прадмет не вывучыш: толькі б перашкаджаў іншым вучням і выкладчыку.

Адметна, што Гамзатаў паспяхова працягнуў навучанне ў Беларусі. Цяпер ён на шостым курсе юрыдычнага факультэта БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0