Навуковая спадчына слыннага гісторыка: першы том зборніка Мікалая Улашчыка прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы!

Калі: 28 сакавіка 2017 года (аўторак)

Пачатак а 16-й гадзіне 

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г. Менск, пр-т Незалежнасці, 116).

Уваход правы бакавы.

Зала адукацыйных тэхналогій, аўдыторыя 346 

Уваход вольны.

На прэзентацыі выступяць:

► Віцько Дзмітрый Вячаслававіч - кандыдат гістарычных навук, кіраўнік рэдакцыйнага калектыва выдання.

► Гальпяровіч Максім Навумавіч - галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса», адзін з рэдактараў выдання.

► Варонін Васіль Аляксеевіч - кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

► Голубеў Валянцін Фёдаравіч - доктар гістарычных навук, загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мікалай Улашчык (1906 — 1986) — гісторык, археограф, крыніцазнаўца, перакладчык і пісьменнік, які па праву займае пачэснае месца сярод беларускіх гісторыкаў XX стагоддзя. Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых прац па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісання, крыніцазнаўства ды археаграфіі.

Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі - да навуковых прац М. Улашчыка звяртаюцца вучоныя многіх краін. А звяртацца ёсць да чаго — спадчына сапраўды ўнушальная!

Чатыры навуковыя манаграфіі і яшчэ адна няскончаная, мемуары, гісторыка-этнаграфічны нарыс пра родную вёску, шматлікія артыкулы, рэцэнзіі — ўсяго каля трох тысяч старонак тэксту завяшчаў навуковец будучым пакаленням.

Падрыхтоўка да выпуску збору твораў М. Улашчыка вялася шмат гадоў. Нарэшце, напачатку 2017 года ў выдавецтве «Інбелкульт» пабачыў свет першы том.

У яго ўвайшлі манаграфіі «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» і «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання», артыкулы, рэцэнзіі і прадмовы да публікацый на адпаведную тэматыку, а таксама пасмяротныя выданні, якія планаваліся як працяг распачатай тэматычнай серыі.

Большасць твораў М. Улашчыка ў арыгінале напісаныя па-руску, частка — па-беларуску і некалькі па-польску. Дадзенае выданне збору твораў па-беларуску сімвалічна вяртае спадчыну гісторыка на Радзіму і робіць яе даступнай шырокаму чытачу.

Больш інфармацыі пры кнігу тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0