На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску запалілі галоўную ёлку краіны. З 15 снежня па 13 студзеня сталіцу Беларусі будзе ўпрыгожваць навагодняя ілюмінацыя па ўсім горадзе. «Наша Ніва» зняла той самы момант, калі ў 2016 годзе ёлка заззяла ўпершыню.
Навагодняя ілюмінацыя будзе цешыць мінакоў, пакуль гарыць вулічнае святло, а ў ноч з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня і з 13 на 14 студзеня навагоднія агні не згаснуць увогуле.
0
0
0
0
0
0