Па стане на 22:00 15 снежня чытачы «Нашай Нівы» сабралі талакой 4920 рублёў — амаль палову ад запытанай сумы. Што датычыць прызавых сум, то маем першага чалавека, які замовіў пасадку бульбы. (Круты візіянер, дарэчы).

4-ы дзень збору на расследаванні - 1560. (За першы дзень сабралі 730, за другі - 1690, за трэці - 940). 

Яшчэ з дзясятак плацяжоў, у тым ліку буйных, былі праведзеныя праз АРІП непасрэдна на рахунак Рэдакцыі. («Талака» можа атрымліваць пераводы з картак, а праз АРІП — не.)

Вялікі дзякуй за падтрымку!

Нагадаем: у залежнасці ад сумы, ахвярадаўцы атрымаюць:

- фотапрацу Сяргея Гудзіліна з аўтографам аўтара,

- байку з афарызмам,

- кубак з афарызмам,

- нататнік.

Суперпрыз за 1000 рублёў — Рэдакцыя пасадзіць дабрадзею бульбу.

Краўдфандынгавы збор грошай працягваецца. Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ.

Усім добрай ночы.

Збор грошай на «Талацэ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0