Расійскі ўрад уключыў аборты ў пералік медыцынскіх паслуг, для правядзення якіх неабходна атрымаць дадатковую медыцынскую ліцэнзію, паведамляе ВВС. 

У панядзелак была апублікаваная адпаведная пастанова, падпісаная 8 снежня 2016 года прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Яна ўступіць у сілу праз год пасля публікацыі.

Да тых часоў аказваць паслугі па перапыненні цяжарнасці змогуць медустановы, якія маюць ліцэнзію на аказанне паслуг па кірунку «акушэрства і гінекалогія».

Пасля ўступлення пастановы ў сілу медустановам прыйдзецца атрымліваць асобную ліцэнзію на правядзенне абортаў.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства аховы здароўя РФ Алег Салагай паведаміў, што ведамства хоча весці ўлік медыцынскіх устаноў, якія праводзяць такую працэдуру. Цяпер у міністэрства аховы здароўя няма статыстыкі па клінікам, якія праводзяць аборты платна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?