Сёння, 29 лістапада, да 13.00 па захадзе краіны чакаецца ўзмацненне паўночнага ветру парывамі да 15-20 м/с, папярэджвае МНС.

Ратавальнікі нагадваюць пра фактары небяспекі:

— пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач;

— адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах;

— пашкоджанне (абвальванне) слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў;

— падзенне дрэў.

Людзям рэкамендуецца прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (падвал).

Машыну паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0