Мінчук Андрэй Макаёнак зарабіў на ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка» 20 тысяч грыўняў.
25-гадовы Андрэй выступаў у Кіеве з беларускай вышыстужкай на запясці і ўзгадваў у сваім выступленні пра Беларусь, адзначае «Белсат».
Апошні жарт, які прынёс маладзёну 20 тысяч грыўняў (гэта каля $770), Андрэй выканаў, выкарыстаўшы беларускую мову. «Мне здаецца, у нас, у беларусаў, самая мілая, самая пяшчотная на свеце мова», — адзначыў пры гэтым хлопец.
Цікава, што Андрэй Макаёнак — даўні аўтар NN.BY. Вось адзін з ягоных матэрыялаў: 50 прычын, чаму беларусы не гавораць па-беларуску
0
0
0
0
0
0