Беларусь застаецца найважнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў Крамлі на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пуцін канстатаваў, што летась адбылося зніжэнне беларуска-расійскага таваразвароту. «Але гэта ўсё часова», — перакананы кіраўнік Расіі. Гарантыяй пераадолення цяжкасцей, па яго меркаванне, служаць створаныя паміж Беларуссю і Расіяй механізмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Пуцін адзначыў, што паміж дзвюма краінамі назіраецца рост ўзаемных інвестыцый, пашыраюцца кааперацыйныя сувязі. «Усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей», — заявіў ён.
0
0
0
0
0
0