Днём 16 лістапада на тэрыторыю пажарнай часткі Кастрычніцкага раёна па вуліцы Магілёўскай заехаў палаючы смеццявоз, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі-пажарныя неадкладна разгарнулі ствол высокага ціску ад аўтацыстэрны. Смецце, якое гарэла, хутка патушылі. Са слоў кіроўцы, ён заўважыў дым з кантэйнера, пасля чаго вырашыў заехаць адразу ў пажарную частку.
Відавочцы выклалі ў сеціва запіс з відэарэгістратара.
0
0
0
0
0
0