Мяркуецца, што пры выкананні ўсіх неабходных мерапрыемстваў для падрыхтоўкі жылфонду да ацяпляльнага сезона (шкленне вокнаў у пад'ездах, спраўнасць дамафонаў) гэта не выкліча негатыўных наступстваў для тэмпературы ў кватэрах жыхароў, але дапаможа зэканоміць энергарэсурсы.
Як падкрэсліў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Ігар Тур, такая мера дасць магчымасць эканоміць у цэлым па горадзе 300 тон умоўнага паліва ў суткі.
У выпадку пахаладання пад'езды зноў будуць ацяпляць.
0
0
0
0
0
0