У Сірыі загінуў грамадзянін Расіі Сяргей Марозаў, які працаваў памочнікам дэпутата ад ЛДПР Міхаіла Дзегцярова. Здарэнне адбылося яшчэ 9 сакавіка 2016 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер.
Ілюстрацыйнае фота.
38-гадовы расеец тады трапіў пад артылерыйскі агонь у горадзе Пальміра, быў паранены і памёр па дарозе ў бальніцу.
Дэпутат Дзегцяроў патлумачыў, што не бачыўся са сваім памочнікам некалькі гадоў. «Ведаю, што ён ад'язджаў добраахвотнікам у Данбас, стаяў на баку апалчэнцаў «Данецкай народнай рэспублікі», — патлумачыў ён.
0
0
0
0
0
0