Папа Францішак і прэзідэнт Сусветнай лютэранскай федэрацыі біскуп Муніб Юнан падпісалі сумесную экуменічную дэкларацыю, паведамляюць інфармагенцтвы.
Emil Langvad/TT
Дакумент падпісаны падчас апостальскага візіту папы Францішка ў Швецыю, прысвечанага 500-годдзю гістарычнай царкоўнай рэформы Марціна Лютэра. Як адзначаюць эксперты, тым самым пантыфік зрабіў новы крок на шляху збліжэння з лютэранамі.
У дакуменце Рымска-каталіцкая і Лютэранская царквы заяўляюць, што паўстагоддзя сталага і плённага экуменічнага дыялогу дапамаглі ім пераадолець многія рознагалоссі, а таксама спрыялі паглыбленню ўзаемнага даверу і разумення.
0
0
0
0
0
0