Увечары 27 кастрычніка на сайт «Беларускага партызана» немагчыма было зайсці — браўзер пісаў, што ён недасяжны. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сайта belaruspartisan.org скончыўся час рэгістрацыі дамена. 

«За гэтую справу адказваў заснавальнік сайта Павел Шарамет, — сказалі нам прадстаўнікі «Партызана». — Без яго цяжка працягнуць гэты тэрмін. Магчыма, быў іншы чалавек, які гэтым займаўся, мы яго цяпер шукаем. Але справа ўскладняецца тым, што ўдзельнікі каманды знаходзяцца ў розных краінах. Мы спадзяёмся, што хутка пытанне вырашыцца. У самым горшым варыянце давядзецца пераязджаць на новы адрас. Улады тут ні пры чым». 

Праз некалькі гадзін праца сайта аднавілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?