Завершана расследаванне справы загадчыка кафедры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, абвінавачанага ў хабары, які ён браў са студэнтаў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, следства выявіла, што загадчык кафедры ўчыніў шэраг злачынстваў супраць інтарэсаў службы. «З красавіка па чэрвень 2016 года абвінавачаны, скарыстаўшыся службовым становішчам у карыслівых мэтах, прымаў у навучэнцаў грошы за выстаўленне станоўчых адзнак пры здачы экзаменаў і залікаў. Акрамя гэтага, ім былі парушаныя патрабаванні правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў завочнай формы навучання», — сказала Салянюк.

Паводле яе слоў, абвінавачаны атрымліваў ад студэнтаў грашовыя сродкі ў замежнай валюце і беларускіх рублях, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Памер хабару складаў, як правіла, суму, эквівалентную 30 доларам ЗША. Следствам сабраныя доказы па 16 эпізодах злачыннай дзейнасці.

Па выніках разгляду прадстаўлення, вынесенага следчым у адрас ВНУ аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, шэраг службовых асоб прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, а некаторыя з іх звольненыя.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?