Няшчасце напаткала пятнічнай раніцай адну з сем'яў, што пражываюць у высотцы на сталічнай вуліцы Багдановіча. Пажар заняўся дзесьці а палове дзясятай. Пажарныя згубілі нейкі час з-за густа прыпаркаваных машын. Шланг для падачы вады яны зацягнулі звонку на тросе і пачалі ліквідаваць агонь. Як паведамляе МНС, ахвяр няма, а вось кватэра пакуль не прыдатная для пражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?