Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Узбекістана прызначаны прэм'ер-міністр Шаўкат Мірзіяеў. Такое рашэнне было прынята на сумесным пасяджэнні Заканадаўчай палаты і Сената Олій Мажліса (верхняя і ніжняя палаты парламента рэспублікі).
ru.sputniknews-uz.com
Старшыня Сената Олій Мажліса Нігматыла Юлдашаў, які па канстытуцыі Узбекістана павінен быў быць прызначаны в.а. прэзідэнта, заявіў самаадвод.
59-гадовы Шаўкат Мірзіееў узначальвае кабінет міністраў Узбекістана са снежня 2003 года.
Па Канстытуцыі Узбекістана, выбары новага прэзідэнта павінны быць праведзены на працягу трох месяцаў пасля прызначэння в. а. кіраўніка дзяржавы.
0
0
0
0
0
0