Жлобінскі РАСК праводзіць праверку па факце гібелі 29-гадовай жыхаркі райцэнтра. Папярэдняя прычына смерці — суіцыд.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчына скокнула з балкона 10-га паверха і загінула. Жыхарка райцэнтра з сужыцелем прыйшла ў госці да сяброўкі, дзе ўсе распівалі спіртныя напоі. У нейкі момант госця сышла на балкон і выскачыла.

Раней жанчына неаднаразова выказвала намер скончыць з сабой. У яе чацвёра дзяцей — тры хлопчыкі і дзяўчынка. Старэйшая дзяўчынка — 2008 года нараджэння, малодшы хлопчык — 2014-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?