Такім чынам улады вырашылі панізіць узровень вады, які падняўся пасля зацяжных дажджоў.

На падрыў дамбы працягласцю 3,7 кіламетра спатрэбілася 27 тон выбухоўкі.

Пры падрыхтоўцы да выбуху было эвакуявана больш за паўтары тысячы чалавек.

Лянцзы — другое па велічыні возера ў правінцыі Хубэй. Праз дажджы, якія працягваюцца з сярэдзіны чэрвеня, узровень вады ў возеры ўжо перавысіў бяспечныя паказчыкі на 12 сантыметраў. У суседнім возеры Нюшань узровень вады быў ніжэйшы.

Пасля выбуху Нюшань злілося з Лянцзы, павялічыўшы плошчу апошняга на 100 квадратных кіламетраў. Цяпер плошча Лянцзы складае 370 квадратных кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?