Маскоўскі праспект у Кіеве перайменавалі ў праспект Сцяпана Бандэры. Як перадае карэспандэнт УНІАН, адпаведнае рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні Кіеўрады. «За» прагаласавалі 87 з 97 зарэгістраваных дэпутатаў. Праект рашэння быў прадстаўлены на разгляд як неадкладны і ўнесены ў парадак дня па ініцыятыве Кіеўрады.

Па словах намесніка гарадскога галавы, сакратара Кіеўрады Уладзіміра Пракопава, дакумент уключае перайменаванне ўсяго двух праспектаў і пяці вуліц. У той жа час пры ўзгадненні дакумента падчас працэдуры яго падрыхтоўкі да разгляду на пасяджэнні праект атрымаў заўвагі, якія тычацца двух з сямі пунктаў пераназванняў. Нягледзячы на гэта, Пракопаў прапанаваў галасаваць за праект без двух адпаведных пунктаў.

Згодна з прынятым сёння рашэннем, новыя назвы атрымалі: вуліца Кутузава — зараз гэта вуліца Генерала Алмазава, завулак Кутузава — завулак Яўгена Гуцала, вуліца Баўмана — вуліца Януша Корчака, вуліца Суворава — зараз вуліца Міхаіла Амельяновіча-Паўленкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0