Ці стала ДТЗ фатальным? Каб адказаць на гэтае пытанне, праверкі цяпер праводзяць Следчы камітэт і Дзяржаўтаінспекцыя, паведамляе «СБ. Беларусь Сегодня».

Здарэнне адбылося каля паўночы на вуліцы Леніна каля Летняга амфітэатра. 74-гадовая жыхарка абласнога цэнтра падымалася на падножку тралейбуса, які стаяў на прыпынку грамадскага транспарту. Той нечакана паехаў наперад. Пажылая пасажырка не ўтрымалася і выпала.

Брыгада хуткай адвезла жанчыну ў траўмапункт, дзе вызначыла: у пацыенткі ўдары галавы і грудзей. Выдалі ёй даведку і адпусцілі. Дачка адвезла маці дадому. А на наступны дзень пацярпелую знайшлі ў кватэры мёртвай.

Па словах прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святланы Сахаравай, пакуль няма падстаў сцвярджаць, што да гібелі пенсіянеркі маюць дачыненне транспартнікі або медыкі:

— Трэба дачакацца вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, каб зразумець, з-за чаго памёр чалавек. У залежнасці ад гэтага стане зразумела, ці будзе па выніках праверкі заведзеная крымінальная справа ці не.

Супрацоўнікі ДАІ рэгіёна аглядаюць тралейбус, вывучаюць запісы камер відэаназірання, апытваюць кіроўцу і кандуктара, шукаюць відавочцаў здарэння. Іх просяць патэлефанаваць па тэлефонах 8-0212-58-44-44, 8-029-721-44-44.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?