Урад Украіны ўхваліў дамову з Турцыяй, згодна з якой апошняя бясплатна перадае ўкраінскай арміі маёмасць на сотні тысяч даляраў, гаворыцца на афіцыйным партале kmu.gov.ua.
Узброеныя сілы Украіны атрымаюць ад Турцыі рыштунак і ўніформу коштам больш чым у $800 000, у тым ліку — падсумкі, штурмавыя бронекамізэлькі, спальныя мяхі, коўдры, паходны рыштунак.
Перадача маёмасці, як плануецца, адбудзецца ў сакавіку 2016 года.
0
0
0
0
0
0