Пратаіерэй Фёдар Поўны.
Вышэйшая дзяржаўная рада Саюзай дзяржавы вызначыла імёны лаўрэатаў прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва 2015—2016 гадоў.
Пераможцамі сталі:
1. Расійскі дырыжор Уладзімір Федасееў.
2. Калектыў у складзе пратаіерэя Фёдара Поўнага, скульптура Уладзіміра Слабодчыкава і архітэктара Ігара Марозава. Яны ўганараваныя за помнік Алексію ІІ у Мінску.
3. Калектыў у складзе спевака Анатоля Ярмоленкі, кампазітара Алега Елісеенкава і паэта Івана Юркіна. Прэміяй адзначаны іх альбом «Дзе каліна квітнела».
Кожная прэмія складае 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Па цяперашнім курсе гэта каля $70 тысяч. Адпаведна, кожнаму лаўрэату ў складзе калектыва дастанецца па $23 тысячы.
Уганараванне адбудзецца падчас «Славянскага базара» ў Віцебску.
Грошы на конкурс выдзяляюцца ўдзельнікамі Саюзнай дзяржавы парытэтна. Беларускаму бюджэту прэмія каштавала каля $105 тысяч.